Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Грэцыя: частка гістарычных манастыроў на гары Афон пашкоджана
Грэцыя: частка гістарычных манастыроў на гары Афон пашкоджана11.06.2025. |
|
Падводны землятрус магнітудай 5,3 выклікаў пашкоджанні ў манастырах Ксенафонт і Дахіяр, заснаваных у X ст., а таксама ў манастыры Сіманапетра, заснаваным у XIV ст.
Значныя расколіны былі заўважаныя на купале царквы на тэрыторыі манастыра Ксенафонт. Далейшыя пашкоджанні таксама назіраюцца на фрэсках, якія ўжо пацярпелі ад землятрусу ў лютым.
Падобныя пашкоджанні адбыліся ў манастыры Дахіяр, меншыя былі зафіксаваныя ў манастыры Сіманапетра.
«Група грэчаскіх археолагаў і рэстаўратараў праверыць, ці не адбылося іншых пашкоджанняў», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства культуры.
Супольнасць гары Афон у грэчаскай Македоніі ўтвараюць 20 манастыроў, заселеных на працягу многіх стагоддзяў. Яна мае статус аўтаномнага раёна.
Паводле тэлеграм-канала "Грэка-католікі Беларусі" Вярнуцца назад |