НОВЫЯ ДЫЯКАНЫ Ў ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЙ ЦАРКВЕ Ў БЕЛАРУСІ
25.05.2025.
У суботу, 24 траўня 2025 г. іпадыяканы Арцём Калугін з грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстова ў Віцебску і Валеры Гаўрута з грэка-каталіцкай парафіі святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Брэсце атрымалі пасвячэнне ў сан дыякана з рук біскупа Віцебскага Уладыкі Алега Буткевіча. Падзея адбылася ў Глыбокім у касцёле Найсвяцейшай Тройцы.