Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Прэзідэнт Лукашэнка павіншаваў Папу Льва XIV з днём урачыстага распачацця пантыфікату
Прэзідэнт Лукашэнка павіншаваў Папу Льва XIV з днём урачыстага распачацця пантыфікату19.05.2025. |
|
«Выбранне на пасаду ў гэты няпросты перыяд глабальных супярэчнасцей сёння набывае асаблівае значэнне, — гаворыцца ў віншаванні. — Ваш заклік да міжнароднай супольнасці поўнасцю адпавядае пазіцыі Беларусі, якая заўсёды выступае за мір і згоду паміж народамі. Толькі сумеснымі намаганнямі можна дасягнуць агульных мэт».
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што высокая місія Льва XIV на чале Каталіцкага Касцёла будзе садзейнічаць паглыбленню міжканфесійнага дыялогу і захаванню хрысціянскіх каштоўнасцей. Аляксандр Лукашэнка пажадаў Пантыфіку здароўя, дабрабыту і Божай ласкі ва ўсіх справах.
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |