Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Распачынаецца канклаў — працэдура выбару новага Папы

Распачынаецца канклаў — працэдура выбару новага Папы


7.05.2025.

Распачынаецца канклаў — працэдура выбару новага Папы7 мая ў Ватыкане распачынаюцца выбары 267-а Папы — канклаў.


Працэдуру абрання новага Пантыфіка папярэдзіла святая Імша Pro eligendo Pontifice («Аб выбары Пантыфіка») ў Базыліцы Святога Пятра, якую ўзначаліў кардынал Джавані Баціста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў.

 

Як паведамляе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News са спасылкай на кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні, пасля перапынку ў 16.45 (тут і далей указаны мінскі час) кардыналы выбаршчыкі адправяцца з Дома святой Марты ў Апостальскі палац, пасля чаго здзейсняць урачысты ўваход у Сікстынскую капэлу, дзе распачнецца канклаў. Аб выніках першага галасавання стане вядома каля 20.00.

 

З нагоды распачацця  канклава — 7 мая ў мінскім грэка-каталіцкім храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, д. 7) Боскую Літургію ў інтэнцыі аб святле Духа Святога для кардыналаў выбаршчыкаў, узначаліць Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў Беларусі. Пачатак у 18:30.

 

Паводле Catholic.by і тэлеграм-канала "Грэка-католікі Беларусі"


Вярнуцца назад