Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Мітрапаліт Веніямін выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю Папы Францішка

Мітрапаліт Веніямін выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю Папы Францішка


25.04.2025.

Мітрапаліт Веніямін выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю Папы ФранцішкаМітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 21 красавіка ад свайго імя і ад імя ўсёй Беларускай Праваслаўнай Царквы накіраваў спачуванне арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму, Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму, у сувязі са смерцю Папы Францішка.


Яго Высокапраасвяшчэнству,
Архіепіскапу Іосіфу Станеўскаму,
Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму


Ваша Высокапраасвяшчэнства!

 

Ад імя Беларускай Праваслаўнай Царквы і ад сябе асабіста выказваю Вам і ўсім вернікам Рымска-Каталіцкай Царквы, якія жывуць у Рэспубліцы Беларусь, спачуванні ў сувязі з завяршэннем зямнога шляху Папы Рымскага Францыска.

 

Усё сваё жыццё спачылы прысвяціў служэнню простым людзям — дзецям Божым, у імя любові да Айца Нябеснага. Яго высокае становішча заўсёды спалучалася з пакорнасцю і пастаянным імкненнем зрабіць веру зразумелай і блізкай для сучаснага чалавека. Ён явіў прыклад бацькоўскай апекі аб сваёй пастве малітвамі, працамі і ахвярнасцю да апошніх імгненняў зямнога жыцця.

 

У гэтыя святыя дні Пасхі, калі ўвесь свет услаўляе перамогу Збавіцеля нашага і Госпада над грахом і смерцю, няхай смутак беларускай паствы Рымска-Каталіцкай Царквы ад разлучэння са сваім спачылым Прадстаяцелем будзе пераадольваны разважаннямі аб Уваскрэсенні Хрыстовым і верай у Таго, хто падае жыццё вечнае тым, хто любіць Яго і выконвае Яго волю.

 

З пасільнай малітвай і спачуваннем,

Веніямін

 
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

 

21 красавіка 2025 г.

 

Паводле Catholic.by


Вярнуцца назад