Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 2 сакавіка 2025 - Нядзеля Сырапусная

2 сакавіка 2025 - Нядзеля Сырапусная


1.03.2025.

2 сакавіка 2025 - Нядзеля СырапуснаяНа Ютрані: Ян 20.11-18.

Чытаньні на Літургіі: Рым 13.11-14.4; Мц 6.14-21.

 

Трапар нядзельны

(Тон 8) Ты зышоў з вышыні, Міласэрны, пахаваньне прыняў трохдзённае, каб нас вызваліць ад цярпеньняў. Жыцьцё нашае і Ўваскрасеньне, Госпадзе, слава Табе.

Кандак

(Тон 6). Праваднік мудрых, падаўца розуму, неразумных настаўнік i бедных апякун, умацуй i настаў на розум сэрца маё, Уладару; дай мне слова, Айцовае слова, бо не магу ўстрымаць вуснаў мaix, каб ня клiкaць: "Зжалься нада мною, Міласэрны, бо гіну!"

 

Вершапесьня з Ютрані:

Адам быў выгнаны з раю, бо пакаштаваў забароненага плоду. Майсей стаў багавідцам пасьля таго, як ачысьціў сябе пастом. Таму, калі жадаем быць жыхарамі раю, адвернемся ад некарысных страваў. Калі хочам бачыць Бога, як Майсей, распачнем саракадзённы пост. Вытрывалаю малітваю і гарачым маленьнем суцішым нашыя душэўныя хваляваньні, адгонім цялесныя пажаданьні. Тады лёгка ўзыдзем на вышыню, дзе хоры анёльскія славяць нязмоўна неразьдзельную Тройцу і аглядаюць невыказную красу Ўладара. І нас, Сыне Божы і Жыцьцядаўца, зрабі годнымі цешыцца разам з анёламі, бо на Цябе, Хрысьце, спадзяемся, малітвамі Тваёй Маці, апосталаў, мучанікаў і блаславёных.


Вярнуцца назад