Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Хіратанія падсакратара Дыкастэрыі Ўсходніх Цэркваў

Хіратанія падсакратара Дыкастэрыі Ўсходніх Цэркваў


20.02.2025.

Хіратанія падсакратара Дыкастэрыі Ўсходніх ЦэркваўБіскупскую хіратанію манс. Філіпа Чампанэлі, якая адбылася ў базыліцы св. Пятра ў Рыме 19 лютага 2025 г., узначаліў кардынал Клаўдыё Гуджэроцці, прэфект Дыкастэрыі Усходніх Цэркваў.

 

На гэтай біскупскай хіратоніі быў шырока прадстаўлены хрысціянскі Усход - разам з ерархамі  і духавенствам лацінскага абраду ўдзельнічалі ў ёй біскупы і святары усходніх каталіцкіх Цэркваў розных традыцый.

 

Канферэнцыю Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прадстаўлялі: Старшыня Канферэнцыі Мітрапаліт Юзаф Станеўскі ды біскуп Аляксандр Яшэўскі.

 

Манс. Філіпа Чампанелі служыў у дыпламатычных місіях Святога Пасаду ў Грузіі, Арменіі, Азербайджане і Беларусі.


Вярнуцца назад