Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ПРАЦЯГВАЕЦЦА ДЭКАДА МАЛІТОЎНАГА ЎШАНАВАННЯ Св. ЯНА ПАЎЛА ІІ
ПРАЦЯГВАЕЦЦА ДЭКАДА МАЛІТОЎНАГА ЎШАНАВАННЯ Св. ЯНА ПАЎЛА ІІ19.10.2023. |
|
45 год таму - 16.10.1978 кардынал Кароль Вайтыла, архібіскуп Кракава быў абраны Біскупам Рыму; у нядзелю - 22.10.1978 ён ўрачыста ўступіў на катэдру св. Пятра.
Дэкада зявяршаецца ў Нядзелю 22.10.2023 - у дзень літургічнага ўспаміну св. Яна Паўла ІІ, папы. Святочная Боская Літургія ў храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі (Мінск, зав. Снежны, д. 7) у 11:00 гадз. Біблійныя чытанні: АПОСТАЛ: 1 Ліст да Тэсалонцаў (Салунян) 2:2-8 ЕВАНГЕЛЛЕ: Мц 16:13-20 (зач. 67).
+++++++ МАЛІТВА АБ АТРЫМАНЬНІ ЛАСКАЎ БОЖЫХ ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СЬВЯТОГА ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА IIО Найсьвяцейшы Трыадзіны Божа, дзякуем Табе, за тое, што дараваў Царкве Папу Яна Паўла ІІ, у якім зазьзяла Твая айцоўская дабрыня, слава Крыжа Гасподняга і хараство Духа любові.Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасьці і матчынаму заступніцтву Прачыстай Дзевы Марыі, даў нам жывы прыклад Ісуса Добрага Пастыра. Ён паказаў сьвятасць як узор штодзённага хрысьціянскага жыцьця, як шлях для дасягненьня вечнай еднасьці з Табою, Божа. Дай нам Госпадзе, праз Яго заступніцтва, згодна з Тваёю воляю, ласку ўмацавання нашай Царквы, аб якой просім з вераю ды надзеяй. Амін. Вярнуцца назад |