Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > “З духамі спачылых праведнікаў”
“З духамі спачылых праведнікаў”13.01.2021. |
|
Хрысціянская адкрытасць спачылага Мітрапаліта Філарэта на міжканфесійны дыялог паспрыяла пабудове адносінаў узаемнай пашаны паміж грэка-католікамі і праваслаўнымі ў Беларусі. У заўпакойных службах ў мінскім праваслаўным катэдральным саборы ўдзельнічаюць і вернікі Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы. У сераду, 13 студзеня 2021 Апостальскі візітатар беларускіх грэка-католікаў Архімандрыт Сяргей (Гаек) адслужыў Ліццю за супакой душы мітрапаліта Філарэта ў храме грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа ў Мінску а вечарам таго ж дня прысутнічаў на заўпакойнай Вячэрні ў мінскім праваслаўным катэдральным саборы Святога Духа.
+++
“З духамі спачылых праведнікаў душу заснулага слугі Твайго мітрапаліта Філарэта, Збавіцелю супакой і захавай яго ў шчаслівым жыцці, што ў Цябе, Чалавекалюбча”. Вярнуцца назад |