Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > З Праведным Язэпам молімся за тых, хто ў засценках
З Праведным Язэпам молімся за тых, хто ў засценках20.12.2020. |
|
“Шчаслівыя тыя, каго пераследуюць за праўду, бо іх ёсць валадарства нябеснае” (Мц 5,9) Вернікі парафіі Праведнага Язэпа моляцца асабліва за зняволеных слугаў Божых Міхася і Андрэя.
ДЗЕНЬ VІ (21 снежня):
КАНДАК 6 Прадказанага ў Законе і прароках, ты, як чалавека, на восьмы дзень абрэзаў, і імя Ісус схаванае ў Тройцы, як каштоўны бісер ад скарбаў нябесных прынесены, у пазнаньне ўсім людзям дараваў ты, Язэпе, і гэтым Анёлаў зьдзівіў, людзей усьцешыў, дэманаў напалохаў, і як мірам пахучым увесь сусьвет асьвяжыў і запяяў Богу: Алілуя.
ІКАС 6 Табе, праведны Язэпе, праз прароцтва Сымона ў Дзіцятку Ісусе сьвятло зазьзяла для прасвятленьня народаў і славы людзей Ізраіля, але яно воблакам смутку пакрываецца, бо народ сумеўся, Ірад шалее, душы Немаўлятка шукаючы, прароцтва прадвяшчаецца, што сэрца Марыі меч праб'е, каб вера і цярпеньне твае бачны былі ўсім. Таму табе, моцнаму ў цярпеньні і ў веры нязломнаму, усклікаем: -Радуйся, бо ты спакусамі, быццам золата ў печы, ачышчаўся; -Радуйся, у радасьці пакорны, у смутку цярплівы; -Радуйся, заўсёды верны тайнам, табе давераным; -Радуйся, у мужнасьці нязломны; -Радуйся, бо цябе вера, як зорка, на цёмных шляхах суправаджала; -Радуйся, бо ў бурах жыцьцёвага мора якарам для цябе надзея на Бога была; Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых. Вярнуцца назад |