Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Нядзелю Святых Айцоў - молімся з Праведным Язэпам
У Нядзелю Святых Айцоў - молімся з Праведным Язэпам20.12.2020. |
|
бо яны насыцяцца” (Мц 5, 6) ДЗЕНЬ V (20 снежня): КАНДАК 5 Богаабраную Юную Дзеву прыняўшы ў дом свой, ты, блаславёны Язэпе, любіў яе, як абручніцу, шанаваў Яе, як Найчыстую Дзеву і Маці Збаўцы сьвету, і служыў Ей са страхам і пабожнасьцю ўсёй душою, каб сталася напісанае ў Законе і прароках, і разам з Марыяй клікаў Богу: Алілуя. ІКАС 5 Убачыўшы ў стайні Бэтлеемскай зорку, якая зазьзяла ад Якуба, ты першы пакланіўся Народжанаму, і калі неба — зорку, Анёлы — хваласьпеў, пастушкі — вызнаньне, а мудрацы дары прынесьлі і пакланіліся, то ты, праведны Язэпе, усяго сябе прынес у дар Госпаду, і жыцьцё, і клопат, і працу аддаў на служэньне Яму. Дзеля гэтага сьпяваем табе: -Радуйся, які ўбачыў раней за ўсіх сьвітанак незаходнага Сонца праўды; -Радуйся, першы на зямлі сьведка і служка ўцелаўленьня Сына Божага, ад Айца народжанага спрадвеку; -Радуйся, зямны апякун, ты ўдастоіўся імя Айца, Апекуна Нябеснага; -Радуйся, ахаронца і клапатлівы служка Дзіцятка, Якому са страхам служаць хоры Анельскія; Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых. Вярнуцца назад |