Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Францішак падзякаваў палякам за дапамогу Касцёлу ва Усходняй Еўропе

Папа Францішак падзякаваў палякам за дапамогу Касцёлу ва Усходняй Еўропе


5.12.2020.

Папа Францішак падзякаваў палякам за дапамогу Касцёлу ва Усходняй ЕўропеСвяты Айцец выказаў падзяку Касцёлу ў Польшчы за духоўную і матэрыяльную падтрымку каталіцкіх супольнасцей ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

 

“У нядзелю ў Польшчы будзе праходзіць Дзень малітвы і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе. Заахвочваю вас да ўдзелу ў гэтай важнай ініцыятыве і дзякую ўсім, хто дзейнічае на карысць суседніх Касцёлаў у духу братэрскай любові. Няхай Бог вас благаславіць!”, - сказаў Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 2 снежня 2020 г.

 

Дзень малітвы і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе рэалізуецца ў Польшчы кожную ІІ Нядзелю Адвэнту. У яго рамках адбываецца збор ахвяраванняў на будаўніцтва і аднаўленне храмаў, катэхетычных памяшканняў, падтрымку евангелізацыйных, душпастырскіх, фармацыйных і дабрачынных ініцыятыў у Беларусі, Украіне, Малдове, Расіі, Казахстане, краінах Балтыі і Цэнтральнай Азіі.

 

Сёлета ініцыятыва пройдзе пад знакам салідарнасці з католікамі ў Беларусі. Дзве галоўныя св. Імшы, якія адбудуцца 6 снежня 2020 г. у кантэксце дабрачыннай акцыі, узначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Першая будзе трансліравацца ў прамым эфіры на Першым канале Польскага радыё з базылікі св. Крыжа ў Варшаве, другая – на тэлеканале TVP Polonia з варшаўскага санктуарыя Маці Божай Каралевы польскіх мучанікаў.

 

У якасці ўдзячнасці ахвярадаўцам, каталіцкія епіскапаты краін рэгіёну абвясцілі ІІ Нядзелю Адвэнту Днём малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

 

Паводле https://www.vaticannews.va/


Вярнуцца назад