Парафія сьвятога Язэпа > 500 год Бібліі выдадзенай Францішкам Скарынам > Выстава ў гонар Францішка Скарыны будзе адкрытая ў Чырвоным касцёле ў Мінску 12 лютага 2017 г.
Выстава ў гонар Францішка Скарыны будзе адкрытая ў Чырвоным касцёле ў Мінску 12 лютага 2017 г.10.02.2017. |
|
Выстава мае назву “Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў” і з’яўляецца знакам пашаны да славутага полацкага перакладчыка і друкара Бібліі.
“Над духовым подзвігам Францішка Скарыны і духовымі скарбамі ягонага горада – Полацка, разважалі ў рамках пленэраў у 2015 і 2016 гг. мастакі, якіх гасціла Полацкая грэка-каталіцкая парафія. Сёлета плады тых пленэраў прадастаўляем для духовага асэнсавання жыхарам Мінска, а выставу мы назвалі “Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў” – сказаў а. Аляксандр Шаўцоў, настаяцель грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку.
“Як вядома, Ян Хруцкі быў сынам грэка-каталіцкага святара. Таму духовая спадчына Францішка Скарыны нам асабліва блізкая” – дадаў а. Аляксандр.
Выстава ў гонар Францішка Скарыны будзе адкрытая ў Чырвоным касцёле (у “Белай залі”) у Мінску 12 лютага 2017 г., у 12:30. Вярнуцца назад |