Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Грэка-католікі Беларусі завяршылі Год памяці Берасцейскай уніі

Грэка-католікі Беларусі завяршылі Год памяці Берасцейскай уніі


5.12.2016.

Грэка-католікі Беларусі завяршылі Год памяці Берасцейскай унііУ суботу, 3 снежня 2016 г., у грэка-каталіцкай парафіі святых Братоў Апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасці прайшла служба завяршэння Году памяці Берасцейскай царкоўнай ўніі.


Пачынаючы з дня 23 снежня 2015 г. у грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі праходзілі Дні ўспаміну 420-ці год Берасцейскай Уніі, абвешчанай на ўнійным сінодзе ў Берасці 16-18 кастрычніка 1596 г.   

 

Агульным дэвізам святкаванняў былі словы Сімвала веры "Веру ў адзіную, святую, паўсюдную і апостальскую Царкву".

 

Тыя ж словы былі прадметам духовага разважання і асэнсавання ўдзельнікаў Берасцейсіх святкаванняў 3 снежня 2016 г.

 

Боскую Літургію ўзначаліў Апостальскі візітатар БГКЦ архімандрыт Сяргей (Гаек), у саслужэнні настаяцеля берасцейскай парафіі а. Ігара Кандрацьева ды святароў: а. Андрэя Буніча з Ліды (протапрэзбітара Заходняга дэканата БГКЦ), а. Андрэя Крата з Гародні, а. Віталя Быстрова (вікарнага святара парафіі ў Баранавічах) ды а. Аляксея Філіпенкі з Мінска.

 

У святочным казанні архімандрыт Сяргей працытаваў словы з Паслання Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Архібіскупа Габара Пінтэра з нагоды 420-годдзя падпісання Берасцейскай уніі:

"420 год пасля падпісання Брэсцкай уніі, мы маем магчымасць нанова адкрыць для сябе гэтае духоўнае і кулътурнае багацце нашай прыналежнасці да адзінай, святой, каталіцкай і апостальскай Царквы, усведамляючы сабе адказнасць быць сведкамі Евангелля любові для кожнага чалавека".


Архімандрыт звярнуў так сама ўвагу на культурную спадчыну Берасцейскай уніі ў сферы адукацыі, архітэктуры, іканаграфіі ды музыкі.

 

Каштоўнай формай ушанаванне ўніяцкай спадчыны быў духовы канцэрт гурту Арцёма Сітнікава "Bar Akaryna".


Вярнуцца назад