Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!20.04.2016. |
|
+ + +
Вітаўт Мартыненка нарадзіўся 29 верасня 1959 г. у Мінску, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт журналістыкі. З 1983 да 1994 працаваў карэспандэнтам, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара моладзевай газеты «Чырвоная змена», рэдагаваў музычную рубрыку «Мелодыя» (з 1986 — «Нотны аркуш»). У 1985 разам сябрам і музычным крытыкам Анатолем Мяльгуем быў сярод стваральнікаў незалежнага музычнага рок-клубу «Няміга». У канцы 1980-х — удзельнік «Талакі», «Тутэйшых». Аўтар музыказнаўчых кніг «Праз рок-прызму» (1989, New York, разам з А. Мяльгуем), «222 альбомы беларускага року і ня толькі» (2006, Мінск, разам з А. Мяльгуем), «Rock on-line» (2010, Мінск).
Пры падтрымцы грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа Вітаўт выдаў у сваёй рэдакцыі з прадмовай і каментарамі беларускі пераклад раману Генрыка Сянкевіча «Quo Vadis» (2002) і асобным выданнем поўны тэкст названай прадмовы — «Свой сярод чужых (кантэксты, гістарычныя і лінґвістычныя асаблівасці беларускага перакладу ксяндза П. Татарыновіча)» (2003).
Вярнуцца назад |