Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Сёння — 78 гадоў Папу Францішку

Сёння — 78 гадоў Папу Францішку


17.12.2014.
Сёння — 78 гадоў Папу ФранцішкуСвяты Айцец нарадзіўся 17 снежня 1936 г. у Буэнас-Айрэсе (Аргенціна) у сям’і італьянскага эмігранта — работніка чыгункі. Належыць да Ордэна езуітаў, у які ўступіў 11 сакавіка 1958 г.

У 2005–2008 гг. узначальваў епіскапат Аргенціны. Да абрання — арцыбіскуп Буэнас-Айрэса і Прымас Аргенціны. Член Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, Кангрэгацыі па справах Духавенства, Кангрэгацыі інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця, Папскай рады па справах сям'і.

фота з адкрытых крыніцфота з адкрытых крыніц

Новы Папа стаў 266-м, і гэта першы Папа, які паходзіць з Амерыкі і з Лацінскай Амерыкі ў прыватнасці. Першы Пантыфік-езуіт. Папа Францішак абраны на адным з самых кароткіх канклаваў у гісторыі — на другі яго дзень.

Паводле Catholic.by

Вярнуцца назад