Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Францішак і Патрыярх Барталамей І разам заклікалі да міру на Блізкім Усходзе і ва Украіне
Папа Францішак і Патрыярх Барталамей І разам заклікалі да міру на Блізкім Усходзе і ва Украіне30.11.2014. |
|
У супольнай экуменічнай дэкларацыі, Пантыфік і Патрыярх падкрэслілі каштоўнасць “экуменізму крыві”. Адзначаецца, што супольныя штодзённыя пакуты, могуць стаць для хрысціян, плённай прыладай адзінства. Акрамя таго, у дакуменце была падкрэслена важнасць канструктыўнага дыялогу ў ісламам, заснаванага на ўзаемнай павазе і сяброўстве. Хрысціяне і мусульмане пакліканы разам працаваць дзеля любові да справядлівасці, міру і павагі да годнасці і правоў кожнага чалавека, асабліва ў рэгіёнах, дзе яны ў міры жылі на працягу стагоддзяў, а зараз трагічна пакутуюць па-прычыне жахаў вайны, гаворыцца ў дэкларацыі. Францішак і Барталамей І заклікалі ўсіх рэлігійных лідэраў працягваць дыялог і прыкладаць намаганні на карысць будавання культуры міру і салідарнасці паміж людзьмі і народамі. Заканчваецца дэкларацыя заклікам аб міры ва Украіне, “краіне са старажытнай хрысціянскай традыцыяй”. Папа і Патрыярх заклікалі ўсе бакі супрацьстаяння, “шукаць шляхі дыялога і павагі да міжнароднага права, каб пакласці канец канфлікту, даючы ўсім украінцам магчымасць жыць у згодзе”. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё Вярнуцца назад |