Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Дзяды ў Празе
Дзяды ў Празе2.11.2014. |
|
У нядзелю, 2 лістапада 2014 г. грэка-каталіцкая супольнасць г. Прагі адначыла дзень памінання продкаў - “Дзяды”, сабраўшыся на памінальную Службу ў царкве святых Кузьмы і Дзям’яна (побач гістарычнага абацтва бенедыктынаў “Emauzy” - Na Slovanech), дзе з блаславення экзарха Грэка-Каталіцкай Царквы ў Чэхіі Уладыкі Ладзілава (Гучка) рэгулярна збіраюцца на набажэнствы беларускія грэка-католікі. Урачыстую памінальную Літургію з паніхідай адслужыў Апостальскі візытатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек). Прысутныя падалі запіскі з імёнамі сваіх Дзядоў, якія згадваліся падчас службы. Пасля, праскія беларусы (грэка-католікі, рыма-католікі ды праваслаўныя) разам з архімандрытам Сяргеем памаліліся на Альшанскіх могілках чэскай сталіцы, дзе пахаваныя выдатныя прадстаўнікі Беларускага Народу. На магілах беларскіх Дзядоў у Празе былі запаленыя знічы і пакладзеныя кветкі. Закончылася супольная малітва спевам гімну “Магутны Божа”. Вярнуцца назад |