Парафія сьвятога Язэпа > Да 100-годдзя біскупа Чэслава Сіповіча > У службе беларускай культуры
У службе беларускай культуры27.08.2014. |
|
У 1947 г. рашэннем Кангрэгацыi па справах Усходняй Царквы а. д-р Чэслаў Сіповіч быў прызначаны рэктарам Беларускай Каталiцкай Мiсii ўсходняга абраду ў Вялiкабрытанii і з красавiка таго ж года распачаў сваё служэнне ў Лондане. Поруч са святарскімі абавязкамі ён прымаў актыўны ўдзел у жыцці паваеннай беларускай эміграцыі на Захадзе. На правах сябра ён уваходзіў у Згуртаванне беларусаў Велікабрытаніі. Браў актыўны ўдзел у арганізацыі ды дзейнасці Ангельска-беларускага таварыства, дзе выступаў з рэфэратамі гісторыка-культуралагічнага характару. Біскуп Чэслаў Сіповіч – адзін з арганізатараў Беларускай школы св. Кірылы Тураўскага і інтэрната (1961). Ён так сама – ініцыятар адкрыцьця й заснавальнік славутае Беларускае бібліятэкі імя Ф. Скарыны і музея пры ёй ў Лондане (травень 1971). Вярнуцца назад |