Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Евангелізацыя – пакліканне сям’і

Евангелізацыя – пакліканне сям’і


11.01.2012.
Царкоўны Каляндар БГКЦ на 2012 г. носіць тытул “Евангелізацыя – пакліканне сям’і”.

1.Чаму нам так неабходна зноў задумацца над пакліканнем сям’і?
У нашым грамадстве, якое яшчэ не здолела аднавіць сваё рэлігійнае жыццё ў поўнай вернасці Евангеллю, усё больш і больш распаўсюджваецца ідэя пра тое, што кожны чалавек мае права самастойна вызначаць, «што такое дабро і што такое зло». Цалкам знікае ўяўленне абсалютнай Ісціны, а па сутнасці, увогуле назіраецца адмаўленне яе існавання. Напэўна, кожны з нас чуў словы тыпу «Бог адзін, а шляхі да Яго розныя». Аднак Біблія кажа, што шлях у Божае Валадарства таксама адзін — праз Ісуса Хрыста.

2. Часта мы сустракаемся з выказваннямі: “Ніхто не мае права мне ўказваць, як жыць”, “жыццё ў мяне адно, таму трэба паспрабаваць усё”, “жанчына мае права сама вырашаць — забіваць або пакінуць жывым ненароджанае дзіця”, “грамадзянскі шлюб — гэта спосаб прымерыць абутак перад набыццём”, “я ўсяго дабіўся сам і прычым тут Бог”, “я веру ў сэрцы і гэтага мне дастаткова”,. “Ісус, так – Царква, не”. І гэта спіс далёка не поўны.
Таму мы, хрысціяне сёнешняга свету, а ў асаблівы спосаб хрысціянскія сем’і – бо Царква называе нас “хатняй Царквою” – павінны вельмі сур’ёзна задумацца над гэтым тэрмінам: “Евангелізацыя”. І хто ёй павінен займацца?

3. У выказваннях Святога Айца Папы Рымскага мы часта можам пачуць аб Новай Евангелізацыі. Ці не патрэбна нам самім Евангелізацыя, а можа нават ужо і Новая Евангелізацыя? Бо і ў нашых сем’ях мы чуем вышэй згаданыя выказвання безсэнсоўнага валюнтарызму. Ці ж не мы павінны данесці свайму няверуючыму (альбо адмовіўшамуся ад веры) сужонку, сыну ці дачцы, Добрую Навіну аб тым што Хрыстос ёсць цэнтрам майго жыцця і без Ягонай любові мы не зможам вырасці ў паўнату нашага чалавецтва?
Без Хрыста сужонкі, сям’я, ніколі не змогуць стаць тым адзінствам аб якім кажацца ў Святым Пісанні.

4. Давайце, возьмем Евангелле ў рукі ды пойдзем у гэты шлях пазнання Хрыста разам з нашамі сужонкамі і дзецьмі.
Бо як мы можам казаць пра нашу місію сярод іншых, калі самі ня ведаем як прымяніць Евангелле ў сваім жыцці, ў якія куткі майго сужонскага і сямейнага жыцця я дапускаю Хрыста, а ў якія не?
Калі мы ў сваёй “хатняй Царкве” спазнаем Хрыста, станем вернымі Евангеллю, тады сможам стаць сведкамі Добрай Навіны ў нашых сужонствах, сем’ях, царкоўных супольнасцях, нашай Бацькаўшчыне…
Зразумела, што абвяшчэнне Евангелля ў сённяшні час становіцца асабліва складаным заданнем, бо мы павінны стаць сведкамі, што хрысціянства — адзіная правільная платформа для жыцця чалавека ў сужонстве, сям’і і ў грамадстве. Але ж мы ведаем, што існуюць непахісныя і нязменныя маральна-этычныя каштоўнасці, якія выплываюць з Евангелля і навучання Царквы. Менавіта яны павінны вызначаць нормы паводзінаў чалавека, сужонства, сям’і і соцыума.

а. Алесь Шаўцоў, Полацк

Вярнуцца назад