Сьвятыя мучанікі Тырс, Халімон, Апалон і Калінік

Сьвятыя мучанікі цярпелі і памерлі за веру ў Хрыста ў часы Дыяклетыяна (284-305): Тырс і Леўкій у Нікамедыі; гледзячы на іхняе мучаніцтва, вызнаў веру ў Хрыста Калінік – паганскі сьвятар. Халімон і Апалон цярпелі і аддалі сваё жыцьцё ў Ягіпце.