Мучанікі Міна, Гермаген і Яўграф

Сьвяты мучанік Міна, родам з Афінаў, быў чалавекам адукаваным, добрам красамоўцам, займаў высокую пасаду ў цэзарскім урадзе. Цэзар Максімін (235-238) выправіў яго ў Александрыю, каб спыніць барацьбу паміж хрысьціянамі і паганамі. Ён зьнішчыў непаразуменьні і сам адкрыта прыняў хрысьціянства. У той час цэзар адпраўляе гарадзкога начальніка Гермагена, каб, паддаўшы Міну розным выпрабаваньням, здолеў адвярнуць яго ад Хрыста. Міна цярпліва зносіць усе пакуты і ў сваю чаргу схіляе Гермагена прыняць хрысьціянства. Цэзар каля 235 году згадаў забіць абодвух мячом. Сьвяты мучанік Яўграф быў сакратаром сьв. Міны і сам добраахвотна аддаўся на пакуты.
Мучанікі тых часоў сваёй цярплівасьцю і рашучым намерам ахвяраваць сабою спрычыніліся да распаду рымскай моцы, чынячы такім чынам супраціў сьвецкай уладзе. Адначасова ахвяра мучанікаў мае вялікую каштоўнасьць для верных. Рымскае грамадзтва стварыла найлепшую магчымасьць для прапаведваньня ў той момант, калі пачало з ім змагацца. Чым больш яўным, жорсткім і паўсюдным ставала перасьледаваньне, тым больш дзеля бязьвінна пралітай крыві распаўсюджвалася вера Хрыстовая, як адзначаў Тэртуліян.