Сьвяты прарок Аўдзей

Сьв. Аўдзей – адзін з малых прарокаў, аўтар найкарацейшай (21 верш) кнігі Бібліі (напісаная пасьля 500 г. да Раства Хрыстовага). Яе галоўная думка, што Бог Ягвэ ёсьць Богам адзіным, Які кіруе ўсімі народамі, і Які учыніць апошні суд над усімі Сваімі ворагамі ў “дні Ягвэ”.

Мучанік Варлам

Сьв. мучанік Варлам жыў у Антыёхіі Сірыйскай. У часы цэзара Дыяклетыяна (284-305) ужо сталым чалавекам быў арыштаваны і пастаўлены перад судом, дзе вызнаў, што ёсьць хрысьціянінам. Суддзя, хочучы змусіць яго адрачыся ад Хрыста, загадаў паставіць яго перад алтаром і даць яму ў руку вугаль з кадзілам. Суддзя меркаваў, што сталы чалавек ня вытрымае і кіне вугаль на алтар і гэта будзе вызнана ахвярай боству паганскаму. Але сьвяты трымаў вугаль аж пакуль ён не спаліў яму пальцы. Пасьля ён адразу адышоў да Бога.