Мучанік Арэта і інш.

Пакутнік Арэта і зь ім 4299 пакутнікаў папакутавалі за Бога Ісуса Хрыста ў VI ст. Арэта быў кіраўніком горада Неграна ў Гравіі, жыхары якога былі хрысьціянамі. Аравійскі (ці Амірыцкі) цар, юдэй Дунаан, вырашыўшы зьнішчыць хрысьціянства ў краіне, выдаў указ пра забіцьцё ўсіх паслядоўнікаў Хрыста. Жыхары Неграна засталіся вернымі Богу, і Дунаан прыйшоў з вялікім войскам разарыць горад. Ля сьцен Неграна царскія вяшчальнікі ўзьвясцілі, што Дунаан пакіне ў жывых толькі тых, хто адрачэцца ад Укрыжаванага Галілеяніна і Крыжа Яго, які ёсьць "знак праклёну". Не здолеўшы ўзяць хрысьціянскі горад сілай, Дунаан пайшоў на зман, пакляўшыся, што не будзе прымушаць хрысьціян пераходзіць у іудзейства, а толькі абкладзе Негран данінай. Жыхары горада не паслухаліся парады сьвятога Арэфы і, паверыўшы Дунаану, адчынілі браму.
На іншы дзень Дунаан загадаў распаліць велізарнае вогнішча, кінуць туды ўсіх клірыкаў Царквы горада, каб запалохаць астатніх хрысьціян. Так спалілі 427 чалавек. Кіраўнік Арэта і іншыя старэйшыны былі пасаджаны ў вязніцу. Затым кат разаслаў па горадзе сваіх прапаведнікаў, каб навяртаць хрысьціян у іудзейства. Сам жа гутарыў з прыведзенымі з вязніцы жыхарамі, кажучы: "Я не патрабую ад вас, каб вы зракліся ад Бога неба і землі, не жадаю, каб вы ўшаноўвалі ідалы, але жадаю толькі, каб не верылі вы ў Ісуса Хрыста, таму што Раскрыжаваны быў чалавек, а не Бог". Сьвятыя пакутнікі на гэта адказалі, што Ісус - Бог Слова, Другая Выява Сьвятой Тройцы, для выратаваньня людзей які прыняў цела чалавечую ад Духа Сьвятога і Марыі Дзевы. "Не зрачомся ад Хрыста, бо Ён для нас - Жыцьцё, а сьмерць за Яго - набыцьцё",- заявілі пакутнікі Дунаану. Больш чатырох тысяч хрысьціян-мужчын, жанчын, старых і дзяцей - з горада Неграна і навакольных паселішчаў прынялі за Хрыста Збаўцу пакутніцкі скон.