+ Апостал і евангеліст Лука

Ён вядомы як аўтар трэцяга Евангельля і Дзей апосталаў. Абодва гэтыя творы як складнае паведамленьне ў дзвюх частках зьвернутыя да невядомага хрысьціяніна па імю Феафіл. Лука быў па нараджэньні язычнікам, лекарам па прафесіі (Кал. 4, 11, 14) і літаратурна высока адукаваным чалавекам. Верагодна, у сувязі з яго медычнай прафесіяй палягае тая акалічнасьць, што з усіх чатырох Евангелістаў ён з найвялікай сілай малюе чалавечыя беды (душэўныя і фізічныя) пры іх судотыку з Богам, Ісусам, і з глыбокім псіхалагічным разуменьнем малюе таксама характэрныя чалавечыя рысы наогул.
З пачатку IV ст. распаўсюджана меркаваньне, што ён паходзіў з Антыёхіі ў Сірыі. Ва ўсякім разе, ён падрабязна добра ведае тамтэйшую хрысьціянскую парафію (Дзеі 11, 19-30; 13, 1-9) і згадвае яе шматкроць (Дзеі 14, 26; 18, 22). Адносна Іерусаліма і Палестыны,ён, мабыць, быў меней інфармаваны. Ужо з часу Ірэнея Ліёнскага (памёр к. 202 г.) прадпрымаюцца спробы, асабліва з так званых "мы - паведамленьняў" у Дзеях апосталаў, высьвятліць падрабязнасьці пра яго. Пры гэтым атрымліваецца прыблізна наступная карціна: ён быў, мабыць, рана прыняты ў антыахійскую хрысьціянскую парафію, к. 51 г. пасьля Р.Х. ён далучыўся ў Траадзе (40 км паўднёвей старажытнай Троі, Малая Азія) да Паўла, калі той зьдзяйсняў сваю другую місіянерскую паездку, і суправаджаў яго ў Піліпы (усходняя Македонія, Грэцыя), дзе ён застаўся пасля ад'езду Паўла, і праз 7 гадоў разам з Паўлам вярнуўся ў Іерусалім (Дзеі 21, 1-18).
Калі Павал ок. 60-61 гг. быў у Іерусаліме схоплены і апеляваў да цара, Лука адправіўся зь ім у Рым (Дзеі 25; 27, 1-18). У Рыме ён быў ізноў з Паўлам, калі той быў у другі раз арыштаваны і час яго сьмерці надышло (2 Цім., 4, 11).
Паданьне паведамляе, што пасьля сьмерці Паўла Лука быццам бы працаваў у Ахайе (паўночней Пелапанэса, Грэцыя), напісаў там сваё падвойнае складаньне і ў 84 гады халастым памёр у Беотыі (мясцовасьць паўночней Карынфа). Канстанцый II 03.03.357 г. распарадзіўся пахаваць яго ў неўзабаве пасьля гэтага ўзведзеным храме Апосталаў.