Зачацьце сьвятога Яна Прадвесьніка

Ён быў сынам юдэйскага сьвятара Захарыя і Лізаветы. Анёл Божы Габрыэль абвесьціў Захару падчас богаслужэньня ў сьвяцілішчы, што народзіцца ў яго сын, але Захарый не паверыў.(Лк 1, 5-25). Пры абразаньні хлопчыку было дадзена імя Ян, названае Анёлам (Лк 1, 57-80). Радзімай Яна, паводле пацьверджанага з VI ст. паданьня, зьяўляецца Ain Karim - мястэчка нагорнай краіны Юдэі ў Палестыне (прыблізна 7,5 км заходней Іерусаліма). Ён нарадзіўся за 6 месяцаў да Ісуса (Лк 1, 26-36). Зь дзяцінства або юнацкасьці ён прыбываў у "пустэльнях" (Лк 1, 80). Тут маецца на ўвазе, верагодна, пустэльня Engedi на заходнім беразе Мёртвага мора, дзе існавала прыблізна за 150 гадоў да Р.Х. супольнасьць эсэеў. (Эсэі=эсены; арамейск. Hasen, старагаб. - chasidim, "набожныя") былі рухам пратэсту супраць абміршчэньня і амаральных паводзін сьвятароў Іерусалімскага Храма, а таксама супраць дзейніючага тады храмавага культу. Асабліва распусным лічыўся Авіеў род сьвятароў, зь якога паходзіў Захар. Не выпадкова адзначаецца, што абодва (Захара і Лізавета) былі праведныя перад Богам, паступаючы па ўсіх запаведзях і статутах Гасподніх (Лк 1, 6). Манахі гэтай супольнасьці адмаўлялі шлюб, слухаліся аднаго начальніка, не мелі ўласнаснасьці, жылі працамі рук сваіх. Панаваў "дух строгага прытрымліваньня Торы" (Майсеевага закону).
Падобная манаская супольнасьць існавала таксама ў Кумране на беразе Мёртвага мора, дзе ў 1946-52 гг. былі знойдзеныя каштоўныя рукапісы. Сёньня нельга з пэўнасьцю і ўпэўненасьцю сказаць, ці існавала сувязь паміж гэтымі абшчынамі і наколькі цеснай яна была. У гэтыя абшчыны прымалі таксама дзяцей, дзе яны атрымлівалі выхаваньне ў духу строгага прытрымліваньня Майсеевага закону. Можна выказаць здагадку, што Ян таксама вырас у адной з гэтых абшчын эсэеў. Па вобразе жыцьця і сваім рэлігійным гледжаньням ён меў вядомае падабенства з эсэямі.