Апостал Кандрат з 70-ці

Кадрат (+ к. 130), апостал з 70, біскуп Афінскі і Магнезійскі, пакутнік.
Прапаведаваў Слова Божае ў Афінах і ў Магнезіі і быў біскупам Афінскім. Шматлікіх язычнікаў ён навярнуў да праўдзівай веры ў Хрыста Збаўцу. Яго пропаведзь выклікала нянавісьць закаранелых язычнікаў. Аднойчы разьюшаны натоўп напаў на апостала, каб пабіць яго камянямі. Захоўваемы Богам, апостал Кадрат застаўся жывы, яго кінулі ў вязніцу, дзе ён сканаў ад голаду. Сьвятое цела яго было пахавана ў Магнезіі.