Вялікамучанік Мікіта

Вялікамучанік Мікіта быў готам. Нарадзіўся ў слаўным родзе. Калі ў готаў да ўлады прыйшоў Атанарых, ён пачаў перасьледваць сваіх суродзічаў, якія верылі ў Хрыста. Мікіта супрацівіўся гэтаму перасьледу і выкрываў ягоную несправядлівасьць. Пацярпеўшы вялікія мукі, ён не выракся Хрыста і адыйшоў да Бога (каты перапілілі яго напалам). Гэта было каля 370 года.