УСЬПЕНЬНЕ НАЙСЬВЯЦЕЙШАЙ БАГАРОДЗІЦЫ

Усьпеньне Багародзіцы – гэта першае марыйнае сьвята ўсталяванае ў Паўсюднай Царкве. Ужо ў IV стагодзьдзі было вядомае паўсюль. Сэнс гэтага сьвята палягае ў вызнаньні незнішчальнасьці нашай індывідуальнасьці і пасьля сьмерці. Каталіцкая Царква вызнае, што Багародзіца была ўзятая пасьля свае сьмерці на неба разам з душою і целам. Літургія служыцца ў марыйных блакітных шатах.