Мучанік і архідыякан Лаўрэн і сьвятамучанік папа Сікст ІІ

Мучанік і архідыякан Лаўрэн і сьвятамучанік папа Сікст ІІ панесьлі мучаніцкую сьмерць у 258 годзе, неўзабаве пасьля таго, як імператар Валерыян (253-260) выдаў загад пра перасьлед хрысьціянаў. Паводле гэтага загаду усе біскупы, прасьвітары і дыяканы мусілі памерці. Сікст быў забіты падчас набажеенства каля могілкаў Прэтэкстата. Рымскія жаўнеры ўварваліся да месца малітвы і забілі Сікста і двух рымскіх дыяканаў Феліцыссіма і Агапіта.
Архідыякан Лаўрэн быў арыштаваны і памёр праз чатыры дні ад катаваньняў. Яго пыталіся пра скарбы рымскае царквы, з дапамогай якіх яна праводзіла харытатыўную дзейнасьць. Сьв. Лаўрэн памёр молячыся за навяртаньне Рыму.