30 лістапада - свята АПОСТАЛА АНДРЭЯ ПЕРШАПАКЛІКАНАГА
У гэтым годзе свята прыпадае ў нядзелю, у якую вернікі будуць святкаваць у сваіх парафіяльных супольнасцях.
Адначасова гэта дзень асаблівай духоўнай сулучнасці і салідарнай малітвы з Папам Львом XIV ў час Ягоных сустрэчаў з хрысціянамі Турцыі і Лівана.
***
Трапар Свята (тон 4). Першапакліканы сярод апосталаў і вярхоўнага браце, Андрэю мудры, Уладара ўсіх малі, каб Ён дараваў супакой усяму сьвету і душам нашым багацьце свайго зьмілаваньня.
|