Пошук

Каляндар

 

Грэка-каталіцкі гурт запісаў спеў у гонар Маці Божай Барунскай  


Грэка-каталіцкі гурт запісаў спеў у гонар Маці Божай БарунскайПерад каранацыяй цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы засмучаных, якая адбылася 12 кастрычніка, грэка-каталіцкі гурт «Святло Усходу» стварыў спеў «Маці Божая ў Барунах».


Як адзначаюць аўтары твора, Баруны — невялікае мястэчка на Ашмяншчыне — гэта асаблівае месца для грэка-католікаў. Першапачаткова тут быў уніяцкі кляштар, а сама ікона таксама спачатку належала базыльянскаму манаху.

 

Ва ўрачыстасці каранацыі абраза бралі ўдзел грэка-каталіцкія вернікі і духавенства на чале з Апостальскім адміністратарам для грэка-католікаў у Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам.

 

 

***

 

Спеў "Маці Божая ў Барунах" выконвае гурт "Святло Усходу"

 

О, Марыя, Маці Збаўцы,

Да цябе узносім сэрцы.

Нам прыйдзі на паратунак,

Маці Божая ў Барунах.

 

1. У Барунах, месцы слаўным,

Ты чакаеш нас усіх.

Позіркам глядзіш спагадным

На дзяцей сваіх.

Маці, да Тваёй іконы

Нас вядуць жыцця шляхі.

І цялесна, і духоўна

Нас аздараві.

 

2. У віры жыцця патонеш,

Ці апынішся ў бядзе,

У Барунах Маці побач

Блізка да цябе.

Калі навакол пустыня,

Адвярнуліся сябры,

Цябе Маці не адкіне -

Да яе ідзі.

 

3. Калі сэрца ў трывозе,

Ты перад іконаю

Папрасі аб дапамозе

Маці Божую.

Калі грэх закрые вочы,

Сэрца стане каменем

У Баруны трэба крочыць

Проста да Яе.

 

4. Нашае жыццё мінае

І да неба шлях вядзе,

Багародзіца Святая,

Клічу я цябе.

І, прашу, на дапамогу

Да мяне хутчэй прыйдзі,

Каб з Табою разам Бога

Славіў на вякі!

 

Сяргей Раюнец - словы, музыка, спеў
Арцём Сітнікаў - спеў, гітара
Алесь Палуйка - спеў, запіс, апрацоўка
Аркадзь Ракуць - акардэён
Джон Кунстадтэр - здымкі

 

Паводле Catholic.by


14.10.2024

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier