Пошук

Каляндар

 

Праграма ўрачыстасцяў каранавання Іконы Багародзіцы ў Барунах  


Праграма ўрачыстасцяў каранавання Іконы Багародзіцы ў Барунах11-12 кастрычніка 2024 у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах пройдуць урачыстасці каранавання цудадзейнага абраза Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных.


Святую Імшу, на якой адбудзецца каранаванне абраза, узначаліць старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Ускладанне карон здзейсніць біскуп эмерыт Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч.

 

Праграма ўрачыстасцяў:

 

11 кастрычніка, пятніца

20.00 – адарацыя перад абразом

21.00 – Марыйны заклік і працэсія са свечкамі

22.00 – святая Імша

 

12 кастрычніка, субота

9.00 – святая Імша

10.00 – Акафіст у выкананні вернікаў Грэка-Каталіцкай Царквы

11.00 – Ружанец

12.00 – святая Імша з ускладаннем біскупскіх карон на абраз Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных

 

Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй запрашае духавенства, законных сясцёр і ўсіх свецкіх вернікаў дыяцэзіі да ўдзелу ў гэтай падзеі, гістарычнай для Касцёла на Гродзеншчыне, і да супольнай малітвы.

 

Паводле https://grodnensis.by/


9.10.2024

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier