Пошук
Нядзельнае казаньне
|
серада
ЛІСТАПАДА |
сьвятога Яна Міласьцівага, патрыярха Александрыйскага; вялебнага Ніла |
«Марыя і Ружанец у францішканскай духоўнасці»: у Магілёве пройдзе VIІІ Ружанцовы кангрэс
Ужо стала добрай традыцыяй, што на пачатку кастрычніка, асаблівага Марыйнага месяца, па ініцыятыве айцоў дамініканаў у старадаўняй магілёўскай катэдры адбываецца Ружанцовы кангрэс.
Мэта сёлетняга, ужо VIII Ружанцовага кангрэса — паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на ружанцы.
Паколькі сёлетняя сустрэча прысвечана тэме «Марыя і Ружанец у францішканскай духоўнасці», з дакладамі на кангрэсе выступяць прадстаўнікі трох адгалінаванняў францішканскага ордэна: бэрнардынаў, капуцынаў і канвентуальных францішканаў, якія нясуць служэнне ў Беларусі. Удзельнікі таксама будуць дзякаваць Богу за 30 гадоў дзейнасці ў Беларусі касцёльнага руху «Легіён Марыі».
Арганізатары запрашаюць узяць удзел у Ружанцовым кангрэсе ўсіх ахвотных, а асабліва тых вернікаў, якія належаць да ружанцовых колаў, і легіянераў Марыі. Яны таксама звяртаюцца з просьбай аб малітве ў інтэнцыі добрага плёну Кангрэса.
Праграма Ружанцовага кангрэса
Арганізатары просяць паведаміць пра свой удзел у кангрэсе да 1 кастрычніка.
Рэгістрацыя абавязковая! Для таго, каб зарэгістравацца, дастаткова патэлефанаваць або даслаць SMS-паведамленнем інфармацыю пра ўдзельнікаў:
Кантакты: айцец Раман Шульц ОР
Месца правядзення: г. Магілёў, катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава, вул. Камсамольская, 4
Паводле Catholic.by |
|
3.10.2024
|






Сёньняшняе чытаньне:
