Пошук

Каляндар

 
чацьвер
КАСТРЫЧНІКА
Сёньняшняе чытаньне:

Беларускія іерархі на чале з арцыбіскупам Станеўскім бяруць удзел у сустрэчы каталіцкіх біскупаў Еўразіі ў Астане  


Беларускія іерархі на чале з арцыбіскупам Станеўскім бяруць удзел у сустрэчы каталіцкіх біскупаў Еўразіі ў Астане19 верасня ў сталіцы Казахстана Астане распачалася братэрская сустрэча каталіцкіх біскупаў Еўразіі.


На ёй сабраліся разам іерархі Касцёла з Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Манголіі, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. Касцёл у нашай краіне на форуме прадстаўляюць Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, а таксама намеснік Старшыні ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і Генеральны сакратар беларускага каталіцкага епіскапату біскуп Юрый Касабуцкі.

 

У склад беларускай дэлегацыі ўваходзиць таксама асабісты сакратар арцыбіскупа Станеўскага ксёндз канонік Юрый Ясевіч.

 

Фармат сустрэчы біскупаў у Астане менавіта братэрскі, а не афіцыйны.

 

У першы дзень сабраныя іеарархі разам цэлебравалм святую Імшу.

 

Яны таксама наведалі былы савецкі канцлагер пад назвай АЛЖИР — абрэвіятура ад рускай назвы Акмолинский лагерь жен изменников родины — які ўваходзіў у сістэму сталінскага ГУЛАГу. Там удзельники сустрэчы ўшанавалі памяць усіх нявінна рэпрэсаваных.

 

Адбылося таксама першае працоўнае пасяджэнне.

 

Пасля яго біскупы наведалі францішканскі кляштар у Астане — месца, дзе яшчэ ў часы СССР з’явіўся першы на гэтых землях каталіцкі касцёл.

 

Паводле Каталіцкая інфармацыйная служба Цэнтральнай Азіі / Catholic.by


21.09.2024

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier