У РУМЫНІІ ПРАХОДЗІЦЬ СУСТРЭЧА ЕРАРХАЎ УСХОДНІХ КАТАЛІЦКІХ ЦЭРКВАЎ ЭЎРОПЫ
XXV сустрэча ерархаў Усходніх Каталіцкаіх Цэркваў Эўропы (Conventus Hierarcharum Orientalium Catholicorum Europae - CHOCE) праходзіць ў румынскім горадзе Орадя 16-19 верасня 2024 г.
У гэтай духоўнай сустрэчы ўдзельнічае боль за 40 ерархаў ды 30 святароў каталіцкіх Цэркваў армянскай, сірыйскай, мараніцкай і візантыйскай традыцый з усёй Эўропы.
У сустрэчы прымаюць удзел і біскупы лацінскага абраду з Рымыніі.
У штодзённых Літургіях саслужаць яшчэ і шматлікія святыры Румынскай грэка-каталіцкай Царквы.
Сустрэча праходзіць напярэдадні чарговай сэсіі рымскага Сінода аб сінадальнасці. Важнай тэмай дакладаў ды абмяркаванняў ёсць шматбаковае супрацоўніцтва біскупаў і святароў у справе евангелізацыі.
Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву на гэтай сустрэчы прадстаўляюць апостальскі адміністратар архімандрыт Сяргей (Гаек) і а. Сяргей Ганчароў CSsR.
|