1 верасня — ПАЧАТАК ЦАРКОЎНАГА ГОДА
Паводле старазапаветнай традыцыі новы год пачынаўся восенню. Гэтая практыка прынялася таксама ў Візантыі.
📖 У гэты дзень у храмах чытаецца ўрывак з Евангелля пра Ісуса, што прыйшоў у назарэцкую сінагогу і навучаў там сабраных (Лк 4:16-22). Разгарнуўшы кнігу Ісаі, Ён прачытаў сабраным словы пра Месію, Які прыйшоў абвяшчаць спакой, збаўленне, свабоду і «год ласкі Госпада». І менавіта пад знакам гэтага прароцтва распачынаецца новы царкоўны год у Царкве візантыйскага абраду.
🙏🏻 "Творча ўсяго стварэння і Госпадзе, Які часы і поры ўстанавіў сілаю Сваёю, блаславі пачатак года ласкі Тваёй, захавай у супакоі краіну нашую і ўсіх людзей малітвамі Багародзіцы і збаў нас".
|