Пошук

Каляндар

 
чацьвер
КАСТРЫЧНІКА
Сёньняшняе чытаньне:

Завяршаючы сваю місію ў Беларусі, нунцый Ёзіч сустрэўся з прэзідэнтам Лукашэнкам і міністрам Рыжанковым  


Завяршаючы сваю місію ў Беларусі, нунцый Ёзіч сустрэўся з прэзідэнтам Лукашэнкам і міністрам Рыжанковым23 жніўня Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч, які завяршае сваю місію ў Беларусі, сустрэўся з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.


«Мне з Вамі лёгка размаўляць як прадстаўніком рэлігійнай канфесіі, адной з асноўных у Беларусі, таму што нашы погляды — кіраўніцтва Беларусі і Ватыкана — практычна супадаюць», — зазначыў прэзідэнт Лукашэнка, словы якога прыводзіць партал president.gov.by.

 

Беларускі лідэр ахарактарызаваў самога нунцыя Ёзіча як чалавека разумнага, адукаванага і вельмі дзейнага, хуткага і актыўнага. Пры гэтым таксама і добразычлівага.

 

«Нягледзячы на пэўныя абмежаванні, а на вашай пасадзе яны заўсёды ёсць (я гэта добра ведаю, паколькі сам накіроўваю сваіх паслоў у замежныя краіны), вы былі чалавекам прыстойным. Таму мне прыемна з вамі сустрэцца», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён падзякаваў прадстаўніку Святога Пасаду за дапамогу, аказаную пры вызваленні трыццаці беларускіх грамадзян пасля пачатку вайны ва Украіне.

 

«Мы гэта вельмі цэнім і будзем памятаць»,— падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

 

Прэзідэнт згадаў і пра свае кантакты з Пантыфікамі. «Я з вялікай цеплынёй успамінаю свае сустрэчы з Папам Рымскім. Мне пашанцавала: усе кіраўнікі Каталіцкай Царквы, з якімі я сустракаўся, былі таксама вельмі сур’ёзнымі і прыстойнымі людзьмі», — адзначыў ён.

 

Аляксандр Лукашэнка папрасіў Антэ Ёзіча падрыхтаваць будучага пасланніка Папы Рымскага ў Беларусі. «Каб ён быў лепшы, чым папярэдні: у гэтым сутнасць прагрэсу. Але мы будзем задаволены, калі новы пасланнік Папы Рымскага будзе такі, як Ёзіч. Мы абсалютна згодны з гэтым. Яшчэ раз паўтараю: мне прыемна з вамі сустрэцца, абмеркаваць тыя пытанні, якія, магчыма, назбіраліся ў адносінах паміж Беларуссю і Ватыканам і таксама ў Каталіцкай Царквы ў Беларусі», — дадаў прэзідэнт Лукашэнка.

 

Прадстаўнік Святога Пасаду падзякаваў за высокую ацэнку яго працы ў Беларусі. «Усё, што рабіў, вядома, я пасланнік Папы Францішка, але я працаваў для вашага грамадства. Не толькі для католікаў, не толькі нашай Царквы, а для ўсіх. І мне было вельмі прыемна», — сказаў нунцый Ёзіч.

 

Ёд адзначыў, што кожны год прыязджаў у Ватыкан і сустракаўся з Папам Францішкам. Калі я заходзіў у дзверы, ён казаў: „А як Лукашэнка?ׅ“ Не „банджорна“ (добры дзень на італьянскай мове — заўвага president.gov.by), не добры дзень, а „як Лукашэнка?“. Я заўважыў, што паміж вамі ёсць пэўныя добрыя адносіны, якія склаліся на важных добрых прынцыпах», — дадаў прадстаўнік Святога пасаду.

 

Catholic.by нунцый Ёзіч паведаміў, што падчас сустрэчы з кіраўніком дзяржавы былі закрануты таксама пытанні, якія хвалююць каталіцкую супольнасць у Беларусі, і прэзідэнт Лукашэнка паабяцаў іх разгледзець і паспрыяць іх хутчэйшаму вырашэнню.

 

Днём раней, 22 жніўня, Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Беларусі Максімам Рыжанковым. Як паведамляецца на сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі mfa.gov.by, бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам. Адбыўся абмен думкамі аб міжнароднай сітуацыі, у тым ліку ў кантэксце намаганняў, што робяцца бакамі па ўрэгуляванні рэгіянальных канфліктаў.

 

Міністр Максім Рыжанкоў падзякаваў нунцыю Антэ Ёзічу за актыўную плённую працу ў Рэспубліцы Беларусь і пажадаў яму поспехаў у выкананні новай місіі, якую ватыканскі дыпламат будзе выконваць у Грузіі і Арменіі.

 

Паводле: president.gov.by, mfa.gov.by / Catholic.by


26.08.2024

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier