Архімандрыт Сяргей павіншаваў з 60-годдзем Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей
21 жніўня 2024 г. Аляксандру Аляксеевічу Румаку, Упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь, споўняецца 60 год жыцця.
З гэтай нагоды Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) даслаў Яму віншавальны ліст.
Мінск, 21-08-2024.
Вельмішаноўны Аляксандр Аляксеевіч!
Шчыра віншуем Вас з Днём нараджэння - 60-годдзем.
На многія і шчасныя леты!
З вялікай павагай глядзім на важныя дасягненні вашага жыцця і працы — адданай Беларусі.
Жадаем Вам усяго добрага ад Госпада: здароўя і дабрабыту ў асабістым жыцці і духоўнай энэргіі ў служэнні Беларусі.
Дзякуем Вам за Вашую мудрую і руплівую падтрымку на шляху ўмацавання міжканфесійнага супрацоўніцтва дзеля дабра Бацькаўшчыны.
З пашанай
+Архімандрыт Сяргей (Гаек) МІС Апостальскі адміністратар
|