Пошук

Каляндар

 

Фэст Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі азёраў, у 25-годдзе Віцебскай дыяцэзіі. Праграма  


Фэст Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі азёраў, у 25-годдзе Віцебскай дыяцэзіі. ПраграмаУрачыстасці ў санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі азёраў, пройдуць 16 і 17 жніўня пад дэвізам: «Праз стагоддзі пад Тваёй апекай, Марыя».


Сёлетні фэст у Браславе пройдзе ў межах святкавання 25-годдзя з часу заснавання Віцебскай дыяцэзіі.

 

Цудадзейны абраз Маці Божай Браслаўскай быў каранаваны Папскімі каронамі 15 гадоў таму.

 

Праграма

  • 16 жніўня, пятніца
    • 16.00–18.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў
    • 18.15 — гісторыя дыяцэзіі і браслаўскага касцёла
    • 19.00 — святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі
    • 21.00 — Акафіст
    • 21.30 — Крыжовы шлях
    • 22.15 — малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудадзейным абразом
    • 23.15 — Ружанцовая малітва; працэсія са свечкамі з копіяй абраза Маці Божай
  • 17 жніўня, субота
    • 0.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай
    • 2.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (прыватная малітва)
    • 7.00 — святая Імша на лацінскай мове
    • 8.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
    • 9.00 — Ружанцовая малітва
    • 11.00 — урачыстая святая Імша на палявым алтары
Паводле: Catholicnews.by

13.08.2024

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier