Пошук

Каляндар

 

9 - 10 жніўня 2024 г. штогадовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся  


9 - 10 жніўня 2024 г. штогадовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы ПалессяУ санктуарый Маці Божай ў Лагішыне з Бярозы і Баранавічаў сёлета прыйшло шмат пілігрымаў у складзе дзвюх пешых пілігрымак.

 

Грэка-католікі, якія традыцыйна бяруць удзел у святкаваннях, прыехалі з Берасця і Івацэвічаў. Адна з групаў па дарозе ў санктуарый у Лагішыне наведала Бабровічы і каталіцкія могілкі ў Целяханах, дзе памаліліся ля магілы выдатнага беларускага святара а. Баляслава Пачопкі, які ў міжваенны час быў душпастырам ва ўніяцкай парафіі ў суседніх Бабровічах.

 

9 - 10 жніўня 2024 г. штогадовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся9 - 10 жніўня 2024 г. штогадовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы ПалессяУвечары, 9 жніўня - па традыцыі, грэка-католікі спявалі Акафіст Найвяцейшай Багародзіцы перад Яе цудатворным Абразом у касцёле свв. Пятра і Паўла. Малітву ўзначалілі Архімандрыт Сяргей (Гаек) і а. Віталь Быстроў з Івацэвічаў.  

 

Разам з хорам грэка-католікаў Акафіст спявалі дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Вялікаселец і шматлікія вернікі, што запоўнілі храм.

 

Затым грэка-католікі бралі ўдзел у начной св. Імшы для пілігрымаў, якую ўзначаліў уладыка Казімір Вялікаселец. Падчас яе грэка-каталіцкі протадыякан Вячаслаў Гарчакоў з Івацэвічаў чытаў Евангельле.

 

Апоўначы пасля св. Імшы была ўрачыстая малітоўная працэсія з свечкамі вакол санктуарыя Маці Божай Лагішынскай.

 

Паводле тэлеграм-канала "Грэка-католікі Беларусі"


12.08.2024

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier