Пошук

Каляндар

 
чацьвер
КАСТРЫЧНІКА
Сёньняшняе чытаньне:

Рым: Папа Францішак прыме ўдзел ва ўрачыстасці Маці Божай Снежнай  


Рым: Папа Францішак прыме ўдзел ва ўрачыстасці Маці Божай Снежнай5 жніўня 2024 года, ва ўспамін Маці Божай Снежнай, Святы Айцец прыме ўдзел у Другіх Нешпарах у базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ, у традыцыйнай цырымоніі ўспаміну “цуду снегу”, якая супадае з гадавінай асвячэнне базілікі.

 

Паводле легенды, распаўсюджанай у канцы XIII стагоддзя, пры Папу Ліберыі (352-366) рымскі патрыцый Ян і яго знатная жонка, не маючы нашчадкаў, вырашылі зрабіць Маці Божую спадчынніцай свайго вялікага маёнтка. Абодва сужэнцы шчыра маліліся Богу, каб воля Найсвяцейшай Панны адносна добрага выкарыстання іх маёмасці хоць нейкім чынам адкрылася ім. Маці Божая пачула іх просьбу і пацвердзіла яе незвычайным феноменам. У ноч на 5 жніўня, у час найбольшай спякоты ў Рыме, частка Эсквілінскага ўзгорка была пакрыта снегам. У тую ноч Маці Божая з'явілася ў сне абодвум сужонкам і выказала кожнаму сваё жаданне, каб там, дзе яны знойдуць снег на ўзгорку, пабудавалі касцёл у Яе гонар. Так яна хацела стаць іх спадчынніцай. Пра гэта патрыцый Ян паведаміў Папу Ліберыю, якому прысніўся ідэнтычны сон. Так раніцай Папа ў атачэнні духавенства і народа ўрачыстай працэсіяй накіраваўся на заснежаны пагорак і там пазначыў месца для будаўніцтва касцёла ў гонар Панны Марыі. Базіліка сапраўды была пабудавана пры Ліберыі і асвечана ім. Яго наступнікі перабудоўвалі гэты храм і ўпрыгожвалі яго. У ім знаходзяцца рэліквіі ясляў Езуса Хрыста, магілы сямі Пантыфікаў і капліца з цудадзейнай выявай Маці Божай Снежнай, якую таксама называюць Salus Populi Romani, або Выратавальніца рымскага народа.

 

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што падрыхтоўка да сёлетняй урачыстасці пачнецца 2 жніўня 2024 года ў 18.00 Эўхарыстычная цэлебрацыя, якую ўзначаліць арцыбіскуп Джавані Чэзарэ Пагацы, сакратар Дыкастэрыі па культуры і адукацыі. 3 жніўня, у тым жа месцы і ў той жа час, святую Імшу ўзначаліць біскуп Нунцыа Галанціна, старшыня-эмерыт Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы (APSA). 4 жніўня, у 18.00, Эўхарыстыю будзе цэлебраваць арцыбіскуп П'ера Марыні. 5 жніўня, у 10.00, пантыфікальную Імшу ў гонар “цуду снегу” правядзе кардынал Станіслаў Рылка, архіпрэзбітэр базілікі. У 17.30 у прысутнасці Папы Францішка адбудуцца Другія Нешпары. У 19.00 урачыстую Эўхарыстыю ўзначаліць арцыбіскуп Эміліа Напа, старшыня Папскіх місійных таварыстваў.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News


11.07.2024

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier