Пошук

Каляндар

 
чацьвер
КАСТРЫЧНІКА
Сёньняшняе чытаньне:

ПОЛАЦК 2024, Нядзеля - 14.07.2024: Свята "НАДЗЕЯ не РАСЧАРУЕ"  


ПОЛАЦК 2024, Нядзеля - 14.07.2024: Свята "НАДЗЕЯ не РАСЧАРУЕ"9-13.07.2024 сэмі-дэкада (паў-дэкада), 5 дзён малітоўнай падрыхтоўкі да Полацкага свята. Тыя, што дабяруцца да Полацка і тыя, хто далучыцца духоўна, МОЛІМСЯ СУПОЛЬНА за Царкву ды за яе сведчанне веры, надзеі, любові. (Добрай дапамогай ў малітве ёсць "Акафіст Імю Ісуса", аўтарства Францішка Скарыны).

 

Кожны год — у нядзелю пасля 11 ліпеня (дзень мучаніцтва Полацкіх Пакутнікаў, манахаў базыльянаў, 11 ліпеня 1705 г.) — у грэка-каталіцкім храме ў Полацку (вул. Навасёлаў, д. 70) праходзіць Свята. У свой час тады завяршалася грэка-каталіцкая пешая Пілігрымка Віцебск — Полацк.           

 

За апошнія гады Свята праходзіць у нядзелю і яно стала фокусам духовага подзвігу БГКЦ.

 

У Годзе малітвы — 2024 (на шляху да Юбілейнага Года 2025) — дэвіз Свята — гэта словы «Надзея не расчаруе» (Рым 5:5), якімі Папа Францішак назваў Юбілейную булу «Spes non confundit». 

 

НЯДЗЕЛЯ — 14.07.24: Свята «НАДЗЕЯ не РАСЧАРУЕ». Акафіст Імю Ісуса — 10:30; БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ — 11:00; Братэрская Агапа. 

 

Майкі з надпісам «Надзея не расчаруе» (пар. Рым 5, 5) — сёлета выкарыстоўваюцца ў розных душпастырскіх грэка-каталіцкіх праграмах.


9.07.2024

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier