Пошук
Нядзельнае казаньне
СВЯТА ЎЗВЫШЭННЯ ЖЫВАТВОРЧАГА КРЫЖА |
чацьвер
КАСТРЫЧНІКА |
Рада Канферэнцый Біскупаў Еўропы: у 2025 годзе будзе падпісана абноўленая Экуменічная хартыя
27 красавіка 2025 года — у год супольнага святкавання Вялікадня ўсімі хрысціянамі — будзе падпісана абноўленая версія Еўрапейскай Экуменічнай хартыі. Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News інфармуе, што пра гэта паведамляецца ў выніковым камюніке штогадовага пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ), якое праходзіла 24–27 чэрвеня ў сталіцы Сербіі Бялградзе на тэму: «Пілігрымы надзеі. Да Касцёла сінадальнага і місійнага».
Экуменічная хартыя — дакумент аб супрацоўніцтве хрысціянскіх Цэркваў у Еўропе, падпісаны ў 2001 годзе старшынямі Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы і Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў (КЕЦ). Старшыня РКБЕ арцыбіскуп Віленскі Гінтарас Грушас прадставіў і іншыя экуменічныя ініцыятывы, якія прадпрымаюцца Радай. Сярод іх — першая сустрэча з кіраўніцтвам Пастаяннай Канферэнцыі Усходніх Праваслаўных Цэркваў у Еўропе.
Акрамя гэтага, арцыбіскуп Грушас заклікаў усіх да падрыхтоўкі да юбілею, каб ён «стаў падзеяй ласкі для нашых супольнасцяў і нашых краін, а таксама быў нагодай для сведчання, што Хрыстус — адзіная надзея чалавека».
Іерарх нагадаў таксама пра адкрыццё новай сядзібы РКБЕ ў Рыме, якая была перанесена ў Вечны горад са швейцарскага горада Санкт-Гален. Рэлакацыя была здзейснена з мэтай умацавання супрацоўніцтва еўрапейскіх епіскапатаў паміж сабой і з Апостальскай Сталіцай, а таксама для новага душпастырскага імпульсу і экуменічнага размаху, асабліва з нагоды згаданага юбілею і падчас сінадальнага шляху.
Паводле Catholic.by |
4.07.2024
|