Пошук

Каляндар

 
чацьвер
КАСТРЫЧНІКА
Сёньняшняе чытаньне:

Папа Францішак запрашае маліцца за душпастыраў, якія апякуюцца хворымі  


Папа Францішак запрашае маліцца за душпастыраў, якія апякуюцца хворымі“Калі святар падыходзіць да чалавека, каб удзяліць намашчэнне хворых, ён не абавязкова дапамагае яму развітацца з жыццём. Думаць пра гэта так – значыць адмовіцца ад усякай надзеі. Значыць лічыць само сабой зразумелым, што пасля святара прыйдзе трунар”, - заўважыў Папа.

 

2 ліпеня 2024 года Сусветная малітоўная сетка апублікавала відэа, у якім Францішак асабіста абвяшчае і тлумачыць сваю інтэнцыю на ліпень. Запрашэнне Святога Айца да малітвы ўсяго Касцёла з’яўляецца спосабам паказаць, што намашчэнне хворых – гэта сакрамэнт супольнасці і адносін.

 

“У час болю і хваробы мы не самотныя: святар і тыя, хто прысутнічае падчас намашчэння хворых, прадстаўляюць усю хрысціянскую супольнасць, якая, як адзінае цела, збіраецца вакол людзей, якія пакутуюць, і іх сем’яў, сілкуючы іх веру і надзею, падтрымліваючы іх малітвай і братэрскай цеплынёй”, - сказаў Папа ў лютым 2014 года перад тысячамі вернікаў на агульнай аўдыенцыі, прысвечанай гэтаму сакрамэнту.

 

“Давайце памятаць пра тое, што намашчэнне хворых – гэта адзін з “сакрамэнтаў аздараўлення”, “лячэння”, які ацаляе дух”, - заклікаў Францішак у сённяшнім відэа.

 

Гэты сакрамэнт гарантуе блізкасць Езуса да болю цяжкахворых і пажылых людзей, палягчэнне іх пакут і прабачэнне грахоў, але ён не павінен параўноўвацца з цудам аздараўлення цела або блізкай смерцю.

 

Ролік, які суправаджае словы Францішка, быў зняты ў дзвюх дыяцэзіях ЗША: у Алентауне, штат Пенсільванія, і ў Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія. Ён дэманструе розны кантэкст удзялення сакрамэнту.

У відэа, створаным камандай прафесіяналаў з архідыяцэзіі Лос-Анджэлеса, пераплятаюцца дзве гісторыі, здавалася б, зусім розныя па ўзросце і клінічнай сітуацыі хворага, але аб'яднаныя ласкай сакрамэнту і вялікай любоўю блізкіх, якія сабраліся вакол таго, хто яго атрымлівае.

 

“Молімся аб тым, каб сакрамэнт намашчэння хворых даваў моц Пана людзям, якія яго прымаюць, і іх блізкім і штораз больш станавіўся для ўсіх бачным знакам спачування і надзеі”, - агучыў Папа сваю інтэнцыю на ліпень.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News


3.07.2024

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier