Пошук

Каляндар

 
чацьвер
КАСТРЫЧНІКА
Сёньняшняе чытаньне:

У Мінску адзначылі 50-гадовы юбілей святарства архімандрыта Сяргея (Гаека), Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі  


У Мінску адзначылі 50-гадовы юбілей святарства архімандрыта Сяргея (Гаека), Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі20 чэрвеня ў Мінску адзначылі 50-годдзе святарства архімадрыта Сяргея Гаека, Апостальскага адміністратара для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі.


З гэтай нагоды ў сталічным храме парафіі святога праведнага Язэпа адбылося ўрачыстае набажэнства, якое ўзначаліў сам дастойны юбіляр.

 

У супольнай малітве ўзялі ўдзел Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Віцебскі дыяцэзіі Алег Буткевіч, каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, протоархімадрыт Армянска-Каталіцкай Царквы айцец Петрас Есаян, а таксама святары усходняга і лацінскага абраду і вернікі.

 

Нунцый Ёзіч перадаў архімандрыту Гаеку найлепшыя віншаванні з нагоды 50-годдзя святарства ад імя Святога Айца Папы Францішка і Прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў кардынала Клаўдыё Гуджэроцці.

 

Звяртаючыся да юбіляра, прадстаўнік Папы ў нашай краіне, між іншым, сказаў: «Згадваючы пра святарскае пасвячэнне і адданасць Маці-Царкве, вы прыгадаеце энтузіязм, з якім Вы прынялі прыгажосць паклікання і Божы заклік.

 

Вашыя 50 гадоў — гэта доўгі, поўны ахвярнасці, царкоўны шлях, прысвечаны адраджэнню і суправаджэнню Грэка-Каталіцкай Царквы ў гэтай краіне.

 

На працягу гэтага перыяду вы верна кіравалі супольнасцямі, даверанымі вашай апецы, праяўляючы вялікую мужнасць, каб супрацьстаяць кожнаму выкліку і пераадольваць усе цяжкасці, якія ўзнікалі. Тым не менш, у спаўненні Вашай місіі святара і правадніка вам ніколі не бракавала адвагі — „дерзновения“.

 

Як Візітатар і Адміністратар, вы абвяшчалі ўсім Добрую Навіну і давалі сведчанне любові Бога. З вялікай руплівасцю вы вялі сваіх вернікаў як добры пастыр, імкнучыся дайсці да кожнага чалавека і даць яму надзею, якая ніколі не згасае. Асаблівым чынам вы клапаціліся пра новыя пакліканні», — падкрэсліў Апостальскі нунцый, нагадаўшы словы Папы Францішка, які «часта паўтарае, што блізкасць пастыраў да вернікаў з’яўляецца каналам, што нясе струмень надзеі».

 

«Шаноўны архімандрыт Сяргей, віншую вас з усёй вашай працай у „вінаградніку Гасподнім“, молячы Бога, каб даў Вам добрае здароўе, каб кожны дзень несці вашаму „малому статку“ новыя надзеі і радасць належаць да Царквы Хрыстовай на чале з сённяшнім Пятром», — сказаў на заканчэнне нунцый Антэ Ёзіч.

 

На знак падзякі за доўгія гады святарскай працы прадстаўнік Святога Айца ўручыў юбіляру Папскі медаль гадавіны Пантыфікату.

 

У сваю чаргу ахімадрыт Гаек падараваў нунцыю Ёзічу і кожнаму прысутнаму біскупу копію іконы Маці Божай Жыровіцкай, падобную да той, якую падчас агульнай аўдыенцыі 6 сакавіка на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане ўручыў Папу Францішку.

 

Арцыбіскуп Станеўскі ад імя епіскапату краіны зачытаў віншаванне з залатым юбілеем душпастырскага служэння архімандрыта Гаека.

 

Старшыня Канферэнцыі Біскупаў падараваў прадстаяцелю беларускіх грэка-католікаў копію іконы Святой Тройцы адзначыўшы пры гэтым, што, падобна да таго, як святая адзіная і непадзельная Тройца складаецца з Трох Асобаў, так і наша Царква, адзіная і непадзельная, складаецца з розных абрадаў.

 

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі пажадаў архімандрыту Сяргею Гаеку, каб яму ў жыцці заўсёды спадарожнічаў Божы Провід і Божае благаслаўленне.

 

У Мінску адзначылі 50-гадовы юбілей святарства архімандрыта Сяргея (Гаека), Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў у БеларусіУ Мінску адзначылі 50-гадовы юбілей святарства архімандрыта Сяргея (Гаека), Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў у БеларусіУ Мінску адзначылі 50-гадовы юбілей святарства архімандрыта Сяргея (Гаека), Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў у БеларусіУ Мінску адзначылі 50-гадовы юбілей святарства архімандрыта Сяргея (Гаека), Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў у БеларусіУ Мінску адзначылі 50-гадовы юбілей святарства архімандрыта Сяргея (Гаека), Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў у БеларусіУ Мінску адзначылі 50-гадовы юбілей святарства архімандрыта Сяргея (Гаека), Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі

 

Тэкст і фота: Кс. Аляксандр Улас / Catholic.by


21.06.2024

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier