Пошук

Каляндар

 
чацьвер
КАСТРЫЧНІКА
Сёньняшняе чытаньне:

Адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта Сумеснай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж праваслаўнымі і католікамі  


Адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта Сумеснай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж праваслаўнымі і католікаміЗ 3 па 7 чэрвеня 2024 г. у Бары (Італія) праходзіла пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта Сумеснай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Рымска-Каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквамі.  Дэлегацыю РКЦ узначаліў кардынал Курт Кох, праваслаўную — мітрапаліт Ёў (Геча).

 

Каардынацыйны камітэт разгледзеў праект тэксту «Да еднасці ў веры: багаслоўскія і кананічныя пытанні», у якім падсумоўваюцца вынікі дыялогу на сённяшні дзень і ўказваюцца на пытанні, якія патрабуюць вырашэння паміж рыма-католікамі і праваслаўнымі. Камісія разгледзела праект дакумента аб ходзе дыялогу і праблемах, якія патрабуюць вырашэння, пачынаючы з абмеркавання Filioque і непамыльнасці Папы Рымскага.

 

Для падрыхтоўкі тэкстаў па гэтых пытаннях былі створаны падкамітэты. Камісія зноў збярэцца ў 2025 годзе для далейшага абмеркавання. Члены Камісіі спадзяюцца, што 1700-годдзе І Сусветнага сабора натхніць на шлях да поўнага адзінства.

 

Паводле тэлеграм-канала "Грэка-католікі Беларусі"


10.06.2024

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier