27 траўня - 28 чэрвеня 2024: ПЯТРОЎСКІ ПОСТ
Чацвёртая царкоўная запаведзь («Захоўвай прадпісаныя Царквой перыяды ўстрымання ад мясной ежы і пасты») вызначае перыяды аскетычнага жыцця і пакаяння, якія рыхтуюць нас да літургічных святкаванняў і спрыяюць таму, што мы набываем уладу над сваімі інстынктамі і свабоду сэрца. (ККЦ 2043).
Перыяды і дні пакаяння на працягу літургічнага года з'яўляюцца ў Царкве асаблівым часам практыкі пакаяння. Гэтыя перыяды найбольш падыходзяць для духоўных практыкаванняў, пакаяльных набажэнстваў, паломніцтваў пакаяннага характару, а таксама для добраахвотных самаабмежаванняў, такіх, як пост і міласціна, і для таго, каб па-братэрску дзяліцца з іншымі (дабрачынныя і місіянерскія справы). (ККЦ 1438).
|