У 1980 годзе Папа Ян Павел ІІ абвясціў Святых братоў Кірыла і Мятода Супакравіцелямі Еўропы.
На працягу многіх гадоў склалася традыцыя, што дзяржаўна-царкоўныя дэлегацыі Балгарыі і Паўночнай Македоніі прыбываюць да Рыму на аўдыенцыі ў Святога Айца з нагоды святкавання 24 траўня. У гэтым годзе дэлегацыі, у склад якіх традыцыйна ўвайшлі прадстаўнікі Каталіцкіх Цэркваў візантыйскага абаду, Папа Францішак прыняў у чацвер, 23 траўня.
Найперш Яго Святасць Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Балгарыі спадара Румена Радзева і балгарскую дэлегацыю, якая традыцыйна прыбыла ў Рым з нагоды Дня святых братоў Кірыла і Мятода.
У склад дзяржаўна-царкоўнай дэлегацыі ўвайшоў і новапрызначаны біскуп візантыйска-славянскага абраду (ардынарый епархіі Св. Яна ХХІІІ ў Сафіі) - Уладыка Петко Валов.
У той жа чацвер, 23 траўня 2024 г., Папа Францішак прыняў у Апостальскім палацы дзяржаўна-царкоўную дэлегацыю Паўночнай Македоніі. Найперш Папа прыняў Прэзідэнта Паўночнай Македоніі спадарыню Гардану Сіляноўска-Даўкаву. Размова доўжылася 35 хвілін, а затым Прэзідэнта Сільяноўска-Даўкову прыняў Дзяржаўны сакратар Святога Пасаду кардынал П'етро Паролін.
Каталіцкую Царкву у Македоніі (у рамках дзяржаўнай дэлегацыі) прадстаўляў протаіерэй стаўрафор доктар Зоран Стаянаў (з візантыйскай епархіі Струміца-Скоп'е).
Дэлегацыю Македонскай Праваслаўнай Царквы - Ахрыдскай Архіепіскапіі ўзначалілі Мітрапаліт Дэбарска-Кічаўскі Цімацей і Мітрапаліт Еўрапейскі Пімен.
Паводле тэлеграм-канала Грэка-католікі Беларусі