Пошук

Каляндар

 
чацьвер
КАСТРЫЧНІКА
Сёньняшняе чытаньне:

Усяленскі Патрыярх Барталамей анансаваў візіт Папы Францішка ў Турцыю  


Усяленскі Патрыярх Барталамей анансаваў візіт Папы Францішка ў ТурцыюПапа мае намер прыехаць у Турцыю ў 2025 годзе. Пра гэта паведаміў Усяленскі Патрыярх Барталамей І.

 

Нагода для паездкі – 1700-годдзе Нікейскага Сабора. Францішак хоча наведаць Патрыярха Барталамея ў яго сядзібе на Фанары ў Стамбуле і гістарычнае месца Нікею – сённяшні Ізнік, дзе ў 787 годзе таксама праходзіў другі Сабор, паведаміў сайт Orthodox Times.

 

На першым Саборы ў Нікеі, скліканым рымскім імператарам Канстанцінам I, быў сфармуляваны Нікейскі сімвал веры. Да сённяшняга дня гэта хрысталагічнае веравызнанне аб’ядноўвае ўсе хрысціянскія Цэрквы і касцёльныя супольнасці на Усходзе і Захадзе.

 

Папа хацеў бы, каб мы “разам адзначылі гэты важны юбілей”, - сказаў Патрыярх Барталамей у кулуарах міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай у Лісабоне Цэнтрам міжрэлігійнага і міжкультурнага дыялогу (KAICIID).

 

Ганаровы прадстаяцель Праваслаўнай Царквы выступіў з прывітальнай прамовай, якая адкрыла шматдзённы Глабальны дыялог. Ён ў чарговы раз заклікаў паважаць правы чалавека і чалавечую годнасць ва ўсім свеце і прыкласці больш намаганняў для дасягнення міру і экалагічнай устойлівасці.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News


21.05.2024

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier